Перайсці да зместу

Леандра Торэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Леандра Торэс
Поўнае імя Леандра Габрыэль Торэс
Мянушка Кітаец
Нарадзіўся 4 лістапада 1988(1988-11-04)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
Рост 168 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мексіка Аахака
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012 Аргенціна Ньюэлс Олд Бойз 55 (1)
2009—2010   Аргенціна Гадой-Крус 20 (1)
2010—2011   Эквадор Эмелек 23 (1)
2013 Чылі Сант’яга Уондэрэрс 18 (2)
2014 Тайланд Бурырам Юнайтэд 3 (0)
2014—2015 Чылі Какімба Уніда 20 (3)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (0)
2016—2017 Беларусь Дынама (Брэст) 42 (13)
2018—2019 Мексіка Атлетыка Сан-Луіс 22 (1)
2019—2020 Мексіка Тампіка Мадэра 18 (2)
2021— Мексіка Аахака 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Аргенціна Аргенціна (да 20) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 лютага 2016

Леандра Габрыэль Торэс (ісп.: Leandro Gabriel Torres; нар. 4 лістапада 1988, Лас-Эрас, правінцыя Мендоса, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца мексіканскага клуба «Аахака».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Ньюэлс Олд Бойз» з Расарыа, у асноўнай камандзе якога дэбютаваў 5 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Індэпенд’ентэ». Спачатку не меў стабільнага месца ў аснове, а ў сезоне 2008, пры трэнеры Фернанда Гамбаа, стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. На наступны год, пры трэнеры Раберта Сенсіні, стаў пераважна выхадзіць на замену, і ўлетку 2009 года на правах арэнды стаў іграком клуба «Гадой-Крус». Улетку 2010 перайшоў у арэнду ў эквадорскі «Эмелек», дзе трэнерам стаў Хорхэ Сампаолі. У складзе «Эмелека» выступаў у Кубку Лібертадорэс. Пасля зыходу з клуба Сампаолі застаўся ў складзе, але за паўгады правёў толькі 5 матчаў.

Пасля вяртання ў «Ньюэлс Олд Бойз» не меў месца ў аснове, таму планаваў вярнуцца ў Эквадор, у клуб «Дэпартыва» Куэнка, але пераход не адбыўся. У пачатку 2013 года канчаткова пакінуў клуб з Расарыа, каб стаць іграком чылійскага «Сант’яга Уондэрэрс», дзе трывала гуляў у аснове. 2014 год пачаў у тайландскім клубе «Бурырам Юнайтэд», але правёў толькі тры матчы, пасля чаго вярнуўся ў Чылі, выступаў у другім дывізіёне за «Какімба Уніда», які пакінуў улетку 2015 года.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Белшына»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з бабруйчанамі[4]. Здолеў стаць асноўным іграком бабруйчан. У ліпені 2016 года перайшоў у іншы беларускі клуб — брэсцкае «Дынама»[5], дзе таксама замацаваўся ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы. У сезоне 2017 з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі, быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне.

У студзені 2018 года стаў іграком мексіканскага клуба «Атлетыка Сан-Луіс»[6]. У Апертуры 2018 разам з камандай атрымаў перамогу ў другім дывізіёне, у фінальным матчы 3 снежня забіўшы гол у браму «Дарадаса» (выніковы лік 4:2).

У ліпені 2019 года перабраўся ў іншы мексіканскі клуб — «Тампіка Мадэра». У ліпені 2021 года стаў іграком «Аахакі».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе выступаў за моладзевую зборную Аргенціны.

Зноскі